Архив метки: Концертный хор МГМК им. М.Глинки

Скарбы беларускай харавой музыкі

Музычны дзённік. «Жыццё гуку павінна быць вычарпана да апошняй кроплі крыві». Радыёблог Таццяны Якушавай

Нягледзячы на мінорнасць цудоўнай восеньскай пары, усё ж, здараецца, яна нам дорыць не тое каб мажорны настрой, але самыя розныя, сплеценыя ў адзін стракаты букет, эмоцыі. Гэта і абсалютная гармонія душы, і здзіўленне ад майстэрскага перапляцення неспалучальных сюжэтаў і стыляў, і глыбокая журба, і ўзрыўная, нястрымная радасць, і яшчэ многае-многае іншае…

Штосьці падобнае я адчула падчас канцэрта “Майстры і віртуозы”, што адбыўся ў лістападзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Ён прайшоў у рамках міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень”. Музыка Станіслава Манюшкі, Аляксандра Тансмана, Дзмітрыя Шастаковіча прагучала ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і гасцей з Польшчы – салістаў Марыі Махоўскай, Катажыны Буднік-Галонскай, Яна Каліноўскага і Марэка Шлезэра. Дырыжыраваў праграмай маэстра Павел Котля. Шчыра скажу, што я даўно не адчувала такі магутны эмацыянальны ўздым! Асабліва пасля выканання Пятай сімфоніі Шастаковіча. Імпульс ішоў найперш ад дырыжора! Я пагаджуся з водгукам, які пасля канцэрта пакінуў хтосьці са слухачоў: «Павел Котля – Мік Джагер у сімфанічнай музыцы: ён кожную ноту прапускае праз сябе. Вельмі крута!»

Так, насамрэч было вельмі крута. Энергія і выканальніцкі тэмперамент дырыжора выклікалі асацыяцыі з энергіяй рока. Пасля канцэрта адчувалася, што асабліва выкананне Пятай сімфоніі Шастаковіча пакінула яркі і глыбокі след не толькі ў сэрцах публікі, але і ў самога дырыжора. А яшчэ, слухаючы Дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Паўла Котлі, я насамрэч адчула, што менавіта эмоцыі напаўняюць свет сэнсам.

У тым, што сіла жыцёвай энергіі музыкі ў многім залежыць ад дырыжора, мелі магчымасць пераканацца і тыя, хто наведаў юбілейны вечар маэстра Андрэя Галанава, што таксама адбыўся гэтай восенню ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры. У выкананні Сімфанічнага аркестра і хору тэатра прагучалі “Рэквіем” Моцарта і Шостая сімфонія Чайкоўскага. Паводле слоў Андрэя Галанава, гэта яго любімыя творы, якія ён адчувае не толькі сэрцам, але і ўсёй сваёй існасцю.

Варта прызнаць, што дзякуючы такому заглыбленню ў музыку публіка перажывае непараўнальныя эмоцыі. А яшчэ ў многім дзякуючы адухоўленаму выкананню многія з нас адчулі, што “Рэквіем” Моцарта – гэта насамрэч квінтэсенцыя прыгажосці, а Шостая “Патэтычная” сімфонія Чайкоўскага, як кажуць, музыка на разрыў. Праз некалькі даволі працяглых імгненняў пасля выканання цішыня ў зале ўзарвалася апладысментамі. Яны красамоўна паказвалі, што адбыўся цуд – поўнае супадзенне і перапляценне энергіі твораў з пачуццямі выканаўцаў і слухачоў. Мастацтва нараджаць гэты цуд падуладнае не кожнаму, адбываецца не заўсёды. І ўсё ж яго ствараць здольны не толькі мэтры, але і моладзь.

Згадваючы найбольш яркія падзеі восені, я з задавальненнем успамінаю канцэрт з удзелам маладых выканаўцаў, студэнтаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі. Канцэртны хор пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко парадаваў не проста высокім прафесійным узроўнем, але і асаблівай эмацыянальнай танальнасцю, якая вылучае музыкантаў сярод многіх іншых харавых калектываў. Гэта толькі пацвярджае думку, што гучанне аркестра ці хору найперш залежаць ад індывідуальнасці дырыжора, а ў цэнтры любой значнай падзеі заўсёды асоба творцы.

Кожную ноту трэба прапускаць праз сваё сэрца – гэтыя, здавалася б, простыя словы, мне думаецца, можна лічыць творчым дэвізам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, галоўнага дырыжора Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Аляксандра Анісімава. Творчая восень для маэстра адметная і асабістай круглай датай, і 90-годдзем калектыву, які ён узначальвае ўжо больш за 15 гадоў. Падзеі Аляксандр Міхайлавіч адзначыў шэрагам юбілейных праграм, і не толькі на філарманічнай сцэне. Значны перыяд творчага жыцця маэстра звязаны з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам, таму невыпадкова менавіта ў дзень свайго нараджэння, 8 кастрычніка, ён правёў прэм’ерны паказ балета Адана “Карсар”. Застаецца дадаць: нездарма кажуць, што, асабліва для творчага чалавека, найлепшы падарунак на дзень нараджэння – работа. Бо запатрабаванасць у прафесіі – самае галоўнае.

Абагульняючы музычныя ўражанні, якія я атрымала падчас наведвання згаданых канцэртаў, просяцца словы славутага кампазітара і дырыжора Рыхарда Вагнера: “Жыццё гуку павінна быць вычарпана да апошняй кроплі крыві”. Па сутнасці, яны набліжаюць нас да разумення цуда творчасці, нараджэння мастацтва і сапраўднага музіцыравання!

Спасылка

Концерт, посвященный Дню Октябрьской революции

img_03754 октября 2016 года во Дворце культуры профсоюзов прошел концерт, посвященный Дню Октябрьской революции.

В программе концерта с двумя сочинениями ушедшей эпохи выступил Концертный хор Минского государственного музыкального колледжа имени М.И.Глинки, который исполнил совместно с Духовым оркестром «Немига» Спортивный марш Исаака Дунаевского на слова Василия Лебедева-Кумача и песню «Прекрасное далёко» Евгения Крылатова на слова Юрия Энтина. Читать далее

Концерт духовной хоровой музыки

16 октября 2016 года Концертный хор Минского государственного музыкального колледжа имени М. И. Глинки выступил в концерте духовной хоровой музыки. Коллектив исполнил сочинения русских композиторов и обработки белорусских народных песен:

  • Дмитрий Бортнянский. Достойно есть
  • Александр Архангельский. К Богородице прилежно
  • Павел Чесноков. Отче наш (из Литургии св. Иоанна Златоуста)
  • Елена Атрашкевич. Обработки белорусских народных песен «Юрачка» и «Лявоніха»

Читать далее

Запись на радио

26 мая 2016 года в студии радиоцентра Белорусской государственной телерадиокомпании состоялась запись Концертного хора Минского государственного музыкального колледжа имени М.И.Глинки.

Были записаны две обработки белорусских народных песен «Лявоніха» и «Юрачка» Елены Атрашкевич, обработку русской народной песни «Как меня младу-младёшеньку» Дмитрия Шостаковича и спиричуэл «Down by the riverside» в аранжировке Карстена Герлитца (соло — Анастасия Шилец).

11 июня 2016 года в 21:00 на Первом канале белорусского радио выйдет в эфир передача «Траектория звука» о хоровых коллективах Минского государственного музыкального колледжа им. М.И.Глинки. Частоты FM-вещания:

  • 106,2 Минск
  • 105,1 Гомель
  • 100,0 Брест
  • 100,5 Витебск
  • 105,9 Могилёв
  • 103,0 Гродно