
Аляксей Снітко ў «Творчым вечары» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
Напрыканцы мінулага года ў Мінску адбылася прэзентацыя новага харавога калектыва – Ансамбля сучаснай харавой музыкі Беларускага Саюза кампазітараў. Яго арганізатарам стаў харавы дырыжор, даследчык і педагог Аляксей Снітко, які з’яўляецца кіраўніком Мінскай гарадской метадычнай секцыі па харавых дысцыплінах, намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў, дырэктарам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 горада Мінска.
Аўтар праекта «Творчы вечар» Віктар Кісцень разам з госцем выясвятлялі, як прывіць любоў да айчыннай акадэмічнай харавой музыкі і ці можа яна стаць сур’ёзным экспартным прадуктам.
