Архив рубрики: Пресса

Передача «НАСТРОЙ!» (2023)

8 февраля 2023 года принял участие в передаче «Настрой!» 1 канала Белорусского радио.

В прямом эфире с ведущей передачи – Татьяной Якушевой рассказал о последних событиях и творческих планах колледжа.

  • Духовно-просветительский концерт «Русь великая моя»
  • Форум интеллигенции СНГ (Узбекистан)
  • Концерт к юбилею Анастасии Москвиной
  • VII Минский городской конкурс «Струны Орфея»
  • V Минский городской конкурс хорового и сольного пения «Вясновы спеў» и много другое…
Аудиозапись эфира 08.02.2023

Передача «НАСТРОЙ!» (2021)

30 октября 2021 года на Первом канале белорусского радио в прямом эфире состоялась передача «Настрой!».

В ходе передачи мы с ведущей Татьяной Якушевой поговорили о проекте «Музыка белорусских композиторов — поколению XXI века», хоровом ансамбле «Concertino» Белорусского союза композиторов, о дружном и творческом коллективе Минского государственного музыкального колледжа имени М.И.Глинки, подняли вопросы воспитания общей музыкальной культуры подрастающего поколения.

Аудиозапись эфира 30.10.2021

В передаче прозвучали сочинения:

  • Александр Ращинский. Обработки белорусских народных песен «З-пад белага камушыка», «Ой там на гарэ» (солист — Евгений Волчёк)
    Хоровой ансамбль «Concertino» Белорусского союза композиторов (2020)
  • Елена Атрашкевич — сл. Анны Рубацкой. «Ой, ружанька»
    Хоровой ансамбль «Concertino» Белорусского союза композиторов (2020)
  • Евгений Поплавский. «Цішай ночкай чаравала»
    Женский камерный хор МГМК им.М.И.Глинки (2017)
  • Спиричуэл «Down by the Riverside»
    Концертный хор МГМК им.М.И.Глинки (2017)
  • Елена Атрашкевич. «Край прыгожых людзей»
    Жанет, Александр Соловьёв
    Концертный хор МГМК им.М.И.Глинки (2018)

«Жыццё гуку павінна быць вычарпана да апошняй кроплі крыві». Радыёблог Таццяны Якушавай

Нягледзячы на мінорнасць цудоўнай восеньскай пары, усё ж, здараецца, яна нам дорыць не тое каб мажорны настрой, але самыя розныя, сплеценыя ў адзін стракаты букет, эмоцыі. Гэта і абсалютная гармонія душы, і здзіўленне ад майстэрскага перапляцення неспалучальных сюжэтаў і стыляў, і глыбокая журба, і ўзрыўная, нястрымная радасць, і яшчэ многае-многае іншае…

Штосьці падобнае я адчула падчас канцэрта “Майстры і віртуозы”, што адбыўся ў лістападзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Ён прайшоў у рамках міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень”. Музыка Станіслава Манюшкі, Аляксандра Тансмана, Дзмітрыя Шастаковіча прагучала ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і гасцей з Польшчы – салістаў Марыі Махоўскай, Катажыны Буднік-Галонскай, Яна Каліноўскага і Марэка Шлезэра. Дырыжыраваў праграмай маэстра Павел Котля. Шчыра скажу, што я даўно не адчувала такі магутны эмацыянальны ўздым! Асабліва пасля выканання Пятай сімфоніі Шастаковіча. Імпульс ішоў найперш ад дырыжора! Я пагаджуся з водгукам, які пасля канцэрта пакінуў хтосьці са слухачоў: «Павел Котля – Мік Джагер у сімфанічнай музыцы: ён кожную ноту прапускае праз сябе. Вельмі крута!»

Так, насамрэч было вельмі крута. Энергія і выканальніцкі тэмперамент дырыжора выклікалі асацыяцыі з энергіяй рока. Пасля канцэрта адчувалася, што асабліва выкананне Пятай сімфоніі Шастаковіча пакінула яркі і глыбокі след не толькі ў сэрцах публікі, але і ў самога дырыжора. А яшчэ, слухаючы Дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Паўла Котлі, я насамрэч адчула, што менавіта эмоцыі напаўняюць свет сэнсам.

У тым, што сіла жыцёвай энергіі музыкі ў многім залежыць ад дырыжора, мелі магчымасць пераканацца і тыя, хто наведаў юбілейны вечар маэстра Андрэя Галанава, што таксама адбыўся гэтай восенню ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры. У выкананні Сімфанічнага аркестра і хору тэатра прагучалі “Рэквіем” Моцарта і Шостая сімфонія Чайкоўскага. Паводле слоў Андрэя Галанава, гэта яго любімыя творы, якія ён адчувае не толькі сэрцам, але і ўсёй сваёй існасцю.

Варта прызнаць, што дзякуючы такому заглыбленню ў музыку публіка перажывае непараўнальныя эмоцыі. А яшчэ ў многім дзякуючы адухоўленаму выкананню многія з нас адчулі, што “Рэквіем” Моцарта – гэта насамрэч квінтэсенцыя прыгажосці, а Шостая “Патэтычная” сімфонія Чайкоўскага, як кажуць, музыка на разрыў. Праз некалькі даволі працяглых імгненняў пасля выканання цішыня ў зале ўзарвалася апладысментамі. Яны красамоўна паказвалі, што адбыўся цуд – поўнае супадзенне і перапляценне энергіі твораў з пачуццямі выканаўцаў і слухачоў. Мастацтва нараджаць гэты цуд падуладнае не кожнаму, адбываецца не заўсёды. І ўсё ж яго ствараць здольны не толькі мэтры, але і моладзь.

Згадваючы найбольш яркія падзеі восені, я з задавальненнем успамінаю канцэрт з удзелам маладых выканаўцаў, студэнтаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі. Канцэртны хор пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко парадаваў не проста высокім прафесійным узроўнем, але і асаблівай эмацыянальнай танальнасцю, якая вылучае музыкантаў сярод многіх іншых харавых калектываў. Гэта толькі пацвярджае думку, што гучанне аркестра ці хору найперш залежаць ад індывідуальнасці дырыжора, а ў цэнтры любой значнай падзеі заўсёды асоба творцы.

Кожную ноту трэба прапускаць праз сваё сэрца – гэтыя, здавалася б, простыя словы, мне думаецца, можна лічыць творчым дэвізам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, галоўнага дырыжора Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Аляксандра Анісімава. Творчая восень для маэстра адметная і асабістай круглай датай, і 90-годдзем калектыву, які ён узначальвае ўжо больш за 15 гадоў. Падзеі Аляксандр Міхайлавіч адзначыў шэрагам юбілейных праграм, і не толькі на філарманічнай сцэне. Значны перыяд творчага жыцця маэстра звязаны з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам, таму невыпадкова менавіта ў дзень свайго нараджэння, 8 кастрычніка, ён правёў прэм’ерны паказ балета Адана “Карсар”. Застаецца дадаць: нездарма кажуць, што, асабліва для творчага чалавека, найлепшы падарунак на дзень нараджэння – работа. Бо запатрабаванасць у прафесіі – самае галоўнае.

Абагульняючы музычныя ўражанні, якія я атрымала падчас наведвання згаданых канцэртаў, просяцца словы славутага кампазітара і дырыжора Рыхарда Вагнера: “Жыццё гуку павінна быць вычарпана да апошняй кроплі крыві”. Па сутнасці, яны набліжаюць нас да разумення цуда творчасці, нараджэння мастацтва і сапраўднага музіцыравання!

Спасылка

«Музыкант должен тонко чувствовать мир…»

Интервью с Алексеем Снитко, магистром искусствоведения, хоровым дирижером и педагогом

Перед дверью кабинета Детской музыкальной школы искусств № 1 имени Л. П. Александровской города Минска в ожидании окончания репетиции стоят мамы и бабушки. Я жду вместе со всеми, только не свою дочь, а руководителя хора Алексея Снитко.

«Ми-до-до», — за дверью дает установку мужской голос.

«Господи, Боже мой, возвеличился еси», — поют детские голоса.

«Господи, Боже мой… — повторяет мужской голос и продолжает: «до» поем нежно».

Услышанное подсказывает, что дети из хора «Тоника» готовят программу для выступления на фестивале «Державный глас».

Вскоре открываются двери, юные вокалисты встречаются с мамами, обнимают бабушек. На их лицах не видно усталости, наоборот, они выходят одухотворенными. После беседы с руководителем хора Алексеем Ивановичем Снитко я начинаю понимать, почему его воспитанники так любят хоровое пение. Впрочем, польза музыки для детей и так очевидна.

Читать далее «Музыкант должен тонко чувствовать мир…»

Культура: Традыцыі размыліся да ўзроўню знікнення?

Чаму харавыя спевы менш папулярныя за сольную эстраду ці футбол?

Харавое мастацтва — адно з самых даўнейшых. Яно надзвычай дэмакратычнае, бо не патрабуе наяўнасці музычных інструментаў. І падыходзіць нават самым вялікім баязліўцам: не абавязкова ж спяваць сола. Жартуюць, што яно можа прынесці поспех і тым, хто не мае ні слыху, ні голасу: маўляў, трэба толькі словы вывучыць і ў патрэбныя моманты спраўна адкрываць рот. Дык чаму ж яно не развіваецца ў нас належным чынам? Чаму такая жудасная прорва паміж высокім майстэрствам прафесійных калектываў, шырока прызнаных у замежжы, і масавымі спеўнымі традыцыямі, што размыліся да ўзроўню знікнення?

Шмат гадоў і нават дзесяцігоддзяў беларускія дзеячы культуры ды аматары марылі, каб у нас гэтак жа, як у Прыбалтыцы, было сваё “Спеўнае поле” — стадыён ці іншая даволі вялікая прастора, дзе могуць збірацца шматлікія харавыя калектывы краіны і ўсе ахвотныя, каб спяваць разам — адзіным магутным хорам усёй Беларусі. Захады па ўвасабленні такой ідэі рабіліся, і неаднойчы. Здавалася, вось яшчэ крыху — і… Чарговыя рэформы, праведзеныя ў сістэме адукацыі, выклікалі занепакоенасць. У некалькі заходаў былі скасаваны адладжаныя, здавалася б, прынцыпы агульнай музычнай падрыхтоўкі. Калі ў школах “з ухілам” заняткі хорам былі абавязковымі, дык цяпер іх сталі пераводзіць у форму факультатываў, да таго ж, платных. Знікла прэстыжнасць: яшчэ і насмяхацца могуць з таго, хто прагне спяваць не эстрадныя песні сола ці ў гурце, а харавую музыку розных напрамкаў.

Пра ўсё гэта і многае іншае вялася размова на “круглым стале”, дзе прысутнічалі дзеячы харавога мастацтва розных узроўняў. У абмеркаваннях узялі ўдзел Валерый АЎРАМЕНКА, прафесар, дэкан вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Алена ІСАЙКІНА, кіраўнік народнай харавой капэлы БНТУ; Алена ЛАЦАПНЁВА, кіраўнік Дзіцяча-юначага ўзорнага хору “Ліра” мінскай СШ № 66; Таццяна МАРОЗАВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 133 г. Мінска; Альбіна ПЯКУЦЬКА, прафесар, загадчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяжаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Вольга СЛАБОДЧЫКАВА, кіраўнік хору “Санорэ” сталічнай СШ № 133; Тамара СЛАБОДЧЫКАВА, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік харавой капэлы “Акадэмія” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Аляксей СНІТКО, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, кіраўнік хору “Concertino” Дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, кіраўнік хору “Тоніка” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 г. Мінска; Яўген ЯФІМАЎ, саліст харавой капэлы “Акадэмія” НАН Беларусі. Читать далее Культура: Традыцыі размыліся да ўзроўню знікнення?