Рэальная асалода пад гукі «Каляднай фантазіі». Радыёблог Таццяны Якушавай
Першыя дні новага года – гэта звычайна час надзей, пажаданняў, спадзяванняў… Сёлета яны напоўнены асаблівым сэнсам, бо мінулы год больш непрыемна хваляваў, чым радаваў. Ён увайшоў у сучасную гісторыю як адзін з горшых. Таму часта даводзілася чуць, калі ж ён нарэшце скончыцца. І развітваліся мы з ім без жалю і шкадавання.